Пусть лето будет в радость!
Адпачынак на свежым паветры, купанне, экскурсіі і паходы – летам цікавых забаў вельмі шмат. Галоўнае, каб яны прыносілі радасць і задавальненне.А каб лета прынесла дзецям больш пазітыўных эмоцый, у раёне арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку дзіцячага траўматызму.
– Яшчэ ў маі ў цэнтральнай раённай бальніцы прайшоў семінар для ўрачоў і медыцынскіх сясцёр, якія на працягу лета працуюць у аздараўленчых летніках, – расказала раённы педыятр Галіна Мікалаеўна Зубель. – Вялікую ўвагу мы ўдзялілі і рабоце са школьнікамі: напярэдадні летніх канікул медыцынскія работнікі правялі гутаркі з вучнямі і расказалі ім правілы бяспечных паводзін.
Сустракаліся са школьнікамі медыцынскія работнікі і ў летніках. Так, падчас работы ваенна-патрыятычнай змены ў «Ластаўцы» з адпачываючымі сустракалася падлеткавы ўрач-педыятр Анжэла Вітольдаўна Хаменка – трэба спадзявацца, што гутаркі не прайшлі бясследна і летнія канікулы для дзяцей сапраўды пройдуць з карысцю для здароўя.
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Ганны МІЛАШЭВІЧ.
