Прозвенит звонок последний...
Сёння яны, вясёлыя і шчаслівыя, пакідаюць надзейны школьны парог, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады.За паваротам – новае жыццё, у якім не будзе класнага кіраўніка, любімых педагогаў і аднакласнікаў. Але наперадзе – не менш цікавы, поўны сюрпрызаў і нечаканасцей перыяд, які, трэба верыць, будзе паспяховым для кожнага адзінаццацікласніка, для якога сёння прагучаў апошні званок.
У добры шлях, выпускнікі!
На здымку: выпускнікі Гудагайскай школы з класным кіраўніком Наталляй Аляксандраўнай Хадоркінай.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.
