Призеры и победители "Зеленой планеты"

Нядаўна мы ўжо паведамлялі аб астравецкіх лаўрэатах Міжнароднага дзіцячага экалагічнага форуму “Зялёная планета 2012”. Як высветлілася пазней, былі пералічаны не ўсе адзначаныя работы школьнікаў Астравеччыны.


Так, у абласным этапе міжнароднага дзіцячага конкурсу ў намінацыі “Сучасная тэхніка на службе прыроды” першае месца заняла настаўніца пачатковых класаў гімназіі  №1 Людміла Паўлаўна Сідарцова, якая разам са сваімі выхаванцамі стварыла сайт з мэтай вывучэння відавой разнастайнасці птушак Астравецкага раёна. Іх карпатлівая, але цікавая работа была адзначана як лепшая.


Яшчэ адно першае месца ў намінацыі “Прырода. Культура. Экалогія.” заняла фальклорная праграма Варнянскага НПК з мілагучнай прыгожай назвай “На Саракі – пайшла зіма ад ракі”.


А ў намінацыі “Эксперымент у космасе” трэцяе месца заняла работа гімназіста Кірыла Санюкевіча.


------------------------------


Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта ash3.alexrono.ru