Приводите детей на занятия в бассейн
У рэдакцыю звярнулася жыхарка Астравецкага раёна, мама дашкольніка, і пацікавілася, ці могуць дзеці, якія не наведваюць дзіцячы яслі-садок №1 г. Астравец, хадзіць туды ў басейн. Гэтае пытанне мы пераадрасавалі намесніку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяне Мікалаеўне Букель.– Праблеме аздараўлення дзяцей у нашым раёне надаецца вялікая ўвага. У пачатку года быў адкрыты новы дзіцячы яслі-сад №1, у якім дзейнічае басейн. Нядаўна тут прайшоў “круглы стол” па тэме аздараўлення дзяцей: для ўсіх кіраўнікоў фізічнага выхавання дашкольных устаноў раёна быў прадэманстраваны паказальны занятак у басейне і даведзена падрабязная інфармацыя аб карысці плавання і чаму вучыцца плаваць лепш за ўсё ў малым узросце.
Такім чынам, запрашаем усіх, хто нераўнадушны да здароўя сваіх малышоў, прыводзіць іх у басейн у дзіцячым яслях-садку №1. На платнай аснове ўсе дашкольнікі могуць прыходзіць сюды на заняткі з панядзелка па пятніцу з 17.00 да 19.00. А ў суботу з 10.30 да 13.00 будуць праходзіць заняткі для першакласнікаў з Астраўца.
