Принят новый Указ о пенсиях
8 снежня 2014 года прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №570 «Аб удасканаленні пенсіённага забеспячэння». Указ прадугледжвае комплекс мер, накіраваных на павышэнне ўзроўню пенсій грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, вылічаных пры працяглым стажы работы, узмацненне матывацыі работнікаў да больш працяглай легальнай працоўнай дзейнасці і абмежаванне ўтрыманства.Указ прадугледжвае з 1 студзеня павышэнне пенсій асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, вылічаным пры працяглым стажы работы з невысокімі заробкамі. Для гэтага павялічваецца мінімальны кошт аднаго года стажу работы звыш 35 гадоў у мужчын і 30 гадоў у жанчын, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту. Мінімальны кошт для вылічэння памеру пенсіі будзе складаць не менш чым 0,7 працэнта сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы, прымяняемай для карэкціроўкі фактычнага заробку пенсіянера, а для асоб, якія маюць стаж работы 45 гадоў і больш у мужчын і 40 гадоў і больш у жанчын, павелічэнне ў памеры не ніжэй за ўказаны ўстанаўліваецца, пачынаючы з 26/21 года.
Для даведкі: У намінале з разліку сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы, якая прымяняецца для карэкціроўкі фактычнага заробка пенсіянера з лістапада 2014 года (5 625 309 рублёў), цана аднаго года стажу звыш 35/30 гадоў будзе складаць не менш 39,4 тысячы рублёў (на сённяшні дзень мінімальны кошт аднаго года стажу – 14,7 тысяч рублёў).
З улікам дадзенай нормы з 1 студзеня 2015 года будуць пералічаны памеры ўсіх раней прызначаных пенсій асобам, якія маюць працяглы стаж работы і невысокія заробкі.
Каб узмацніць матывацыю работнікаў да больш працяглай легальнай працоўнай дзейнасці і абмежаваць утрыманства, з 1 студзеня 2015 года павялічваецца з 10 да 15 гадоў мінімальны працоўны стаж работы з уплатай страхавых узносаў у бюджэт фонду, неабходны для пенсіі па ўзросту і за выслугу гадоў па нормах артыкулаў 11,13, 15, 24, 47-49-2 Закона «Аб пенсіённым забеспячэнні», артыкулаў 32-33 Закона «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» і артыкула 54 Закона «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь».
Для даведкі: Папярэднія патрабаванні па страхавым стажы захаваны для прызначэння пенсій па інваліднасці, у выпадку страты карміцеля. Для гэтых пенсій дастаткова факта (аднаго дня) уплаты страхавых узносаў.
Таксама папярэднія ўмовы па мінімальным 5-гадовым стажы работы з уплатай абавязковых узносаў у бюджэт фонду захоўваюцца для прызначэння пенсій па ўзросту для бацькоў інвалідаў з дзяцінства, шматдзетных маці, інвалідаў з дзяцінства і другіх (артыкулы 17-22 Закона «Аб пенсіённым забеспячэнні»).
Прадугледжваецца абавязковы ўлік пры вылічэнні пенсіі заработнай платы (даходу) па дадзеных індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку плацельшчыкаў страхавых узносаў у бюджэт фонду.
Згодна з Указам у 2015 годзе працоўная пенсія будзе вылічвацца з адкарэктаванага фактычнага заробку, вызначанага ў адпаведнасці з Законам, за апошнія 21 год запар стажа работы, але не больш чым за фактычны стаж работы. Пачынаючы з 1 студзеня 2016 года, указаны 21-гадовы перыяд павялічваецца штогод на адзін год да фактычнага стажа работы асобы, якая звярнулася за пенсіяй. Пры гэтым перыяды, прадугледжаныя часткай другой артыкула 51 Закона (перыяды навучання, атрымання дапамогі па беспрацоўі, догляду за дзецьмі і іншыя), будуць улічвацца пры вылічэнні пенсіі пры ўмове, што яны не будуць супадаць з перыядамі работы і іншай дзейнасці з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду.
Змяняюцца ўмовы для налічэння сацыяльнай пенсіі грамадзянам, якія не выпрацавалі мінімальны (15-гадовы, а для асобных катэгорый – 5-гадовы) страха-вы стаж і не атрымліваюць пенсію з іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у сферы сацыяльнага (пенсіённага) забеспячэння. Указаная пенсія будзе прызначацца мужчынам па дасягненні ўзросту 65 гадоў, жанчынам – 60 гадоў. Пры гэтым для сацыяльна слабых катэгорый грамадзян (дзеці-інваліды, інваліды, у тым ліку інваліды з дзяцінства, і дзеці ў выпадку страты кармільца) захоўваюцца ранейшыя ўмовы прызначэння сацыяльнай пенсіі.
Аддзел пенсій і дапамог Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
