Принимали поздравления учителя

1
%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%83%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b5%d0%bb%d1%8f-2016Прафесія настаўніка –прызванне.  І спрачацца з гэтым ніхто не будзе. Менавіта ім, адданым дзецям і школе, таленавітым і актыўным, інтэлігентным і неабыякавым, была прысвечана ўрачыстасць з нагоды прафесійнага свята.

У той дзень на тварах педагогаў свяціліся радасць і шчасце, а ў іх адрас гучалі віншаванні, песні і прывітанні.

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%83%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b5%d0%bb%d1%8f-20161

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%83%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b5%d0%bb%d1%8f-20162

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%83%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b5%d0%bb%d1%8f-20163

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%83%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b5%d0%bb%d1%8f-20164

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%83%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b5%d0%bb%d1%8f-20165

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%83%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b5%d0%bb%d1%8f-20166– На патрэбы сістэмы адукацыі выдаткоўваецца трэцяя частка раённага бюджэта. І гэта вельмі важна. Раённыя выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў пастаянна працуюць над тым, каб павышаць прэстыж настаўніцкай прафесіі, –  адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук.

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%83%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b5%d0%bb%d1%8f-20167Падчас урачыстасці Ірына Эдуардаўна ўзнагародзіла Падзячнымі пісьмамі раённага Савета дэпутатаў начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталлю Іосіфаўну Станкевіч, метадыста вучэбна-метадычнага кабінета Ларысу Леанідаўну Кетрыс і галоўнага бухгалтара Тэрэсу Станіславаўну Малочка. Грамату раённага выканаўчага камітэта   атрымала  старшыня раённага прафсаюза работнікаў адукацыі Ларыса Васільеўна Ярмоліч.

Узнагароды і падарункі  педагогам таксама ўручылі старшыні раённых арганізацый РГА «Белая Русь» і ГА «Беларускі саюз жанчын» Ірына Фёдараўна Раткевіч і Наталля Вікенцьеўна Баніцэвіч.

Яшчэ 33 педагогі былі адзначаны граматамі абласнога ўпраўлення адукацыі і аддзела адукацыі, спорту і турызму.

%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%83%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b5%d0%bb%d1%8f-20168

Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.