Прими участие в конкурсе: создай логотип здорового города!
Напрыканцы мінулага года ў Астраўцы была распачата рэалізацыя праекта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя “Астравец – здаровы горад”.Пачатак рэалізацыі праекта пакладзены конкурсам на стварэнне знака, эмблемы, лагатыпа праекта, які стане афіцыйным сімвалам і будзе ўключаны ў брэндынгавы пакет для выкарыстання ў рэкламных і інфармацыйных мэтах.
У сувязі з гэтым раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі пры падтрымцы Астравецкага раённага выканаўчага камітэта праводзіць конкурс на вызначэнне самага яркага сімвала праекта “Астравец – здаровы горад”.
У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Для гэтага да 1 мая неабходна адправіць на электронную пошту цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ostr_cge@mail.grodno.bу з паметкай «На конкурс» ці прынесці па адрасе г. Астравец, вул. Зялёная, 22 эскізы знака, эмблемы, лагатыпа.
Конкурсная работа павінна быць аформлена ў адпаведнасці з тэхнічным заданнем (знак, эмблема, лагатып могуць асацыявацца з архітэктурнымі, гістарычнымі рысамі горада, быць лёгка чытаемымі, уключаць шрыфтавую назву праекта. Знак, эмблема, лагатып могуць быць прадстаўлены ў выглядзе чарцяжа, эскіза, малюнка на паперы фарматам не менш за А4 ці ў электронным выглядзе у фармаце JPEG (файлы не больш 2МБ).
Да работы неабходна прыкласці тлумачальную запіску ў адвольнай форме з апісаннем прадстаўленага знака, эмблемы, лагатыпа, расшыфроўкай каштоўнасна-сэнсавага зместу элементаў (дэталей) і з апісаннем варыянтаў прымянення.
Пры вызначэнні пераможцаў конкурсу будуць улічвацца адпаведнасць работы тэме, мэтам і задачам, арыгінальнасць і запамінальнасць і якасць выканання.
