Представители Ошмянского отдела охраны побывали в социальном приюте
1
Што такое свята? Асабліва Ражаство і Новы год? Гэта час, калі родныя, блізкія і сябры збіраюцца разам, абменьваюцца падарункамі і добрымі, шчырымі пажаданнямі. А дзеці вераць у цуды, якія ажыццяўляюцца з дапамогай клопату і любові бацькоў. На жаль, ёсць дзеці, якія пры жывых бацьках часова сталі сіротамі і на святы знаходзяцца ў прытулках. Але ад гэтага яны не перасталі чакаць цудаў.Дык чаму б дарослым не дапамагчы ў рэалізацыі дзіцячых жаданняў і спадзяванняў! Падчас правядзення акцыі “Нашы дзеці” ў Ашмянскім аддзеле аховы быў аб’яўлены добраахвотны збор грошай, а кіраўніцтва аддзела звярнулася да Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартаменту аховы аб пераразмеркаванні часткі членскіх узносаў на падарункі дзецям з прытулку. І хадайніцтва не толькі было прынята аднагалосна, але і сума, выдзеленая для гэтай мэты, аказалася большай.
Такім чынам, прадстаўнікі аддзела аховы завіталі ў госці ў сацыяльны прытулак Астравецкага раёна з ЖК-тэлевізарам, чайнікам і салодкімі падарункамі. Для дзяцей гэта стала нечаканым і прыемным сюрпрызам. І кожны – дарослы і маленькі – адчуў у гэты момант радасць, цяпло ў душы і ўпэўненасць, што цуды сапраўды здараюцца.
------------------------
Алег Ярынскі, начальнік Ашмянскага аддзела аховы.
