Праздничные линейки, посвящённые Дню знаний, прошли в Островецком районе

Ну вось і пачаўся новы навучальны год – да нецярплівай радасці першакласнікаў і лёгкага засмучэння старэйшых школьнікаў.

У панядзелак у школах нашага раёна селі за парты 2664 вучні,  у тым ліку першы раз у першы клас прыйшоў 261 малыш.
У трох установах адукацыі – Гервяцкай сярэдняй, Варонскай базавай школах і Трокеніцкім дзіцячым садку – змяніліся кіраўнікі: іх узначалілі  адпаведна Валянціна Вацлаваўна Трышына, Людміла Станіславаўна Сасноўская і Ніна Іванаўна Лапуня.
На ўрачыстых лінейках, прысвечаных Дню ведаў, вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў павіншавалі прадстаўнікі раённай улады. У СШ №1 у госці да педагагічнага калектыву і школьнікаў прыйшоў старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька, які, павіншаваўшы ўсіх з пачаткам новага
навучальнага года, уручыў першакласнікам падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі – маляўнічыя кнігі “Мая радзіма –  Беларусь”.