Правила дорожного движения должны соблюдать и водители, и пешеходы


peshehodУсім вядомы стары анекдот пра вадзіцеля і пешахода. “Паспею,” – думаў першы, калі пераходзіў дарогу. “Не паспееш,” – падумаў другі і мацней націснуў на газ. На жаль, у жыцці падобныя сітуацыі выклікаюць не смех, а слёзы. 


У першым квартале 2016 года ў Астравецкім раёне адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінула 4 чалавек і 5 было паранена. Часта прычынай аварый становіцца парушэнне правіл праезду пешаходных пераходаў.

У сувязі з гэтым супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзілі комплекс прафілактычных мерапрыемстваў для папярэджвання аварый на пешаходных пераходах, якія не рэгулююцца.

Аднак не толькі падчас прафілактычных акцый, штодня вадзіцелі павінны памятаць, што на нерэгулюемых пешаходных пераходах трэба ўступаць дарогу пешаходам. У адваротным выпадку вадзіцелю пагражае штраф ад 1 да 5 базавых велічынь – 210 000-1 050 000 рублёў. За паўторнае парушэнне на працягу года расплата павялічыцца ад 2 да 8 базавых велічынь – 420 000-1 680 000 рублёў.

У сваю чаргу пешаходы таксама павінны паважаць вадзіцеляў, быць уважлівымі і  асцярожнымі на дарозе, а не лезці, хай сабе і на пешаходным пераходзе, нахабна пад аўтамабіль. Лепш пачакаць лішнюю хвіліну на абочыне, каб сітуацыя з вядомага анекдота не стала асабістай трагедыяй.

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.