Поздравления звучали в адрес педагогов

эхо дня учителяСвяточнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, прайшло ў актавай зале музычнай школы. У гэты дзень у адрас усіх педагогаў гучалі толькі добрыя словы, ім дарылі песні і танцы выкладчыкі і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.

Пачалася ўрачыстасць з прывітальнага слова старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Эдуардаўны Тальчук, якая прыйшла на свята з ганаровай місіяй: Ірына Эдуардаўна ўручыла Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта настаўніцы гімназіі №1 Галіне Мікалаеўне Ражко. Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў атрымала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі №1 Марыя Віктараўна Пагада.
эхо дня учителя1Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Іосіфаўна Станкевіч таксама не толькі павіншавала настаўнікаў са святам, але і ўручыла Ганаровыя граматы аддзела адукацыі метадысту вучэбна-метадычнага кабінета Вользе Анатольеўне Альфер, настаўнікам гімназіі №1 Людміле Іванаўне Віткевіч, Варнянскага НПК Наталлі Уладзіміраўне Тамашэвіч, Інне Веславаўне Багдановіч і Віялеце Уладзіміраўне Карчэўскай, Мальскага НПК Святлане Васільеўне Варановіч, Міхалішкаўскай школы Віктару Леанардавічу Казлоўскаму і Ігару Рыгоравічу Усціменка, Гудагайскай СШ Галіне Іванаўне Бейдук, Гервяцкай СШ Вользе Генрыхаўне Субач, выхавальніцам ясляў-сада №2 Аксане Станіславаўне Штура і Алене Мікалаеўне Мігаль, Варонскага НПК Ірыне Эдвардаўне Кімса.
Акрамя таго, Наталля Іосіфаўна паведаміла педагогам прыемную навіну: з 1 кастрычніка павялічылася заработная плата настаўнікаў.
У гэты дзень віншаванні педагогам адрасавалі прадстаўнікі многіх устаноў і арганізацый. А кіраўніцтва беларускай асацыяцыі “Конкурс” узнагародзіла Ларысу Леанідаўну Кетрыс, Ядвігу Браніславаўну Петрык, Марыю Іосіфаўну Сінкевіч і Валянціну Аляксандраўну Трэйгіс Падзячнымі пісьмамі за арганізацыю міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
эхо дня учителя2Узнагароды настаўнікам адрасаваў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі. Граматы аб’яднання атрымалі дырэктар Варонскага НПК Людміла Станіславаўна Сасноўская, галоўны бухгалтар аддзела адукацыі Тэрэса Станіславаўна Малочка і метадыст Ларыса Леанідаўна Кетрыс.
Старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Васільеўна Ярмоліч узнагародзіла Ганаровымі граматамі самых актыўных старшынь прафсаюзных пярвічак – Вольгу Іванаўну Бараноўскую (Гудагайская СШ), Галіну Уладзіславаўну Юцкевіч (аддзел адукацыі) і Алену Эдвардаўну Бараноўскую (СШ №2). Ганаровую грамату абласнога камітэта прафсаюзаў атрымала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Іосіфаўна Станкевіч.
З падарункамі завітала на свята і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч, якая выказала словы ўдзячнасці ўсім настаўнікам, што ўваходзілі ў склад ініцыятыўных груп па сборы подпісаў за кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, тым, хто працуе ў выбарчых камісіях і з’яўляецца назіральнікамі. Ірына Фёдараўна адзначыла самыя актыўныя пярвічныя арганізацыі – падарункі атрымалі Гудагайская школа, Варнянскі НПК і аддзел адукацыі, спорту і турызму.
эхо дня учителя3Словы ўдзячнасці гучалі ў гэты дзень і ў адрас ветэранаў – усе яны атрымалі ад сваіх калег кветкі і падарункі.
А потым пачаўся святочны канцэрт, падчас якога настаўнікаў віншавалі іх калегі са школы мастацтваў і выхаванцы гэтай установы.

Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.