Поздравили без слов
8 Сакавіка – свята, якое адзначаецца ў шэрагу краін як жаночы дзень. Сэнс, які ў яго ўкладаецца, вар’іруецца ад дня барацьбы жанчын за грамадзянскія і сацыяльныя правы да іх віншавання. Звычайна жанчын віншуюць кветкамі і падарункамі, дасылаюць паштоўкі і СМС-паведамленні. А незвычайна – рыхтуюць неспадзяваныя сюрпрызы. Адну з такіх “неспадзяванак” падрыхтавалі вучні і педагогі Астравецкага ЦТДіМ для тых, хто завітваў сюды напярэдадні свята.
Дзеці-валанцёры паспрабавалі свае ўсе самыя лепшыя пачуцці перадаць жанчынам не праз словы, а праз маленькія акцёрскія мініяцюры. Акрамя такога арыгінальнага віншавання, кожнай жанчыне дарылі кветкі з дэкаратыўнай паперы з цукеркай усярэдзіне.

-----------------------------------
Вольга Сцефановіч, намеснік дырэктара ЦТДіМ.
