Последний звонок прозвенел для единственного выпускника коррекционного класса

Апошнія званкі празвінелі ў мінулую суботу для выпускнікоў 9 і 11 класаў школ па ўсёй рэспубліцы. Упершыню ў гэтым годзе апошні званок празвінеў і для выпускніка карэкцыйнага класа цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Пяць гадоў назад у нашым раёне быў створаны карэкцыйны цэнтр. З таго часу многія дашкольнікі і школьнікі сталі атрымліваць педагагічную і псіхалагічную дапамогу на базе спецыялізаванай навучальнай установы.
Сёння ў карэкцыйным класе цэнтра займаюцца 8 вучняў. Мінулы навучальны год стаў запамінальным і для педагогаў, і для навучэнцаў – цэнтр атрымаў уласны будынак. А гэты год азнаменаваўся тым, што тут адбыўся першы выпуск карэкцыйнага класа.
Праўда, выпускнік сёлета быў толькі адзін – пасведчанне аб адукацыі атрымаў Эрнэст Сцефанавічус. І гэта вялікая сумесная перамога – хлопчыка, яго бацькоў і педагогаў цэнтра: над хваробай, над жыццём і лёсам.
Падчас святочнага мерапрыемства ў адрас выпускніка і ўсіх навучэнцаў, іх бацькоў і педагогаў гучалі цёплыя словы падзякі. Школьнікі спявалі песні, танцавалі і прысвячалі любімым настаўнікам вершы.


----------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара
.