Поможем пернатым друзьям!
2
Менавіта пад гэтай назвай праходзіць у Гудагайскай сярэдняй школе акцыя па вырабу птушыных домікаў.Можна толькі пазайздросціць птушкам, што яны маюць такіх клапатлівых і чулых сяброў. Дзеці ўжо змайстравалі амаль сорак домікаў. Многія з іх зроблены з сапраўдным густам і любоўю да пярнатых. Не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі паказалі, што іх рукі могуць трымаць малаток і пілу.
Бліжэй за ўсіх прынялі да сэрца клопат аб птушках вучні 8 “Б” класа Наташа Бабровіч, Міша Ярмаковіч, Ягор Слабкоўскі, Дзіма Юрчанка, Ігар Алёкса, Надзя Васілеўская, Андрэй Пешка.
Хочацца спадзявацца, што пярнатыя не застануцца абыякавымі да новых “катэджаў”, і неўзабаве звонкія галасы маладых птушыных сем’яў будуць радасна вітаць сваіх старэйшых сяброў у наваколлі школы.
Падрыхтаваў Аляксандр Юшчук.
Фота аўтара і Святланы ВАСІЛЁНАК.