Получили подарки в преддверии Дня пожилых людей

%d0%b1%d1%81%d0%b6-%d0%b2-%d0%bc%d0%b8%d1%85%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d1%88%d0%ba%d0%b0%d1%85Напярэдадні Дня пажылых людзей, які ў нашай краіне адзначаецца 1 кастрычніка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, лідары раённых арганізацый «Беларускі саюз жанчын» і «Белая Русь» Наталля Баніцэвіч і Ірына Раткевіч, а таксама актывісты  гэтых арганізацый,  педагогі і выхаванцы Варнянскага сацыяльнага прытулку і Варнянскага НПК  накіраваліся ў Міхалішкаўскую ўчастковую бальніцу, каб сустрэцца з людзьмі, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках у  аддзяленні сястрынскага догляду.

%d0%b1%d1%81%d0%b6-%d0%b2-%d0%bc%d0%b8%d1%85%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d1%88%d0%ba%d0%b0%d1%851Падобныя сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй:  штогод актывісты раённага Савета дэпутатаў,  жаночай  арганізацыі, «Белай Русі» і ўсе нераўнадушныя людзі і прадпрыемствы, якія выказваюць жаданне да іх далучыцца, – сёлета такімі сталі «АнастасіяБуд», «Імпульс-Флора», «Календула» і ІП Шырынскі –  наведваюць сталых людзей, якія па нейкіх прычынах вымушаны праводзіць свае дні ў аддзяленні сястрынскага догляду Міхалішкаўскай участковай бальніцы. Многія з іх знаходзяцца тут не адзін год і з'яўляюцца «старажыламі» – яны змірыліся з такім раскладам падзей і не хочуць нікуды вяртацца. Ёсць і такія, якія сюды  трапілі нядаўна і ўсё яшчэ вераць, што не сёння, дык заўтра вернуцца ў родныя сцены…

Можна доўга разважаць на тэмы этыкі і маралі, шукаць апраўданне ці,  наадварот,  абвінавачваць   лёс і тых, з-за каго гэтыя людзі апынуліся тут – толькі разумееш, што гэта нічога не зменіць. Наадварот, аддзяленне сястрынскага догляду, санітаркі,  медыцынскія сёстры, урачы,  якія тут працуюць,  не аднаму свайму «пацыенту» прадоўжылі жыццё.

Па тварах  гасцей  аддзялення і тых, хто знаходзіцца тут пастаянна,  час ад часу коцяцца слёзы. Толькі ў першых  гэта слёзы адчаю, а ў другіх  – радасці, ад магчымасці паразмаўляць, падзяліцца набалелым і сказаць: «Дзякуй, што прыехалі!» і «Прыязджайце яшчэ!».

Жанчыны перадавалі старым падарункі, дзеці расказвалі вершы, дарылі паштоўкі і частавалі цукеркамі. І кожны разумеў, што такія сустрэчы патрэбны не толькі тым, хто воляй лёсу трапіў у аддзяленне, але і ўсім нам.

Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.