Подвигу народа посвящается

Абласны пленэр “Подзвігу народа прысвячаецца” прайшоў у Гродне.

Яго ўдзельнікамі сталі школьнікі, што займаюцца ў мастацкіх гуртках цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі з усіх раёнаў нашай вобласці.
Астравец на абласным конкурсе прадстаўлялі выхаванкі гуртка “Фантазія” (кіраўнік А.М. Букель) цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – Ксенія Бараноўская і Аліна Бальтэнас.
Мерапрыемства пачалося з агляднай экскурсіі па старым горадзе, прысвечанай яўрэйскаму гета. Падчас экскурсіі рабятам неабходна было прыкмеціць месца для напісання сваёй работы. На саму ж работу адводзілася толькі дзве гадзіны. І тым не менш за гэты невялікі прамежак часу амаль усе ўдзельнікі справіліся з заданнем.
Нашы школьніцы атрымалі пераможныя дыпломы. Ксенія Бараноўская заняла першае месца, а Аліна Бальтэнас была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені.
Віншуем пераможцаў!


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.