Подведены итоги конкурса на лучшее новогоднее украшение учреждений образования
У сапраўдную навагоднюю казку трапляюць сёння ўсе, хто заходзіць у навучальныя ўстановы нашага раёна.Штогод аддзел адукацыі, спорту і турызму напярэдадні Новага года праводзіць традыцыйны конкурс на лепшае ўпрыгожванне школ і дзіцячых садкоў.
Заходзіш у навучальную ўстанову – і пачынаецца магічнае дзейства, у якім могуць праявіць сябе і дзеці, і педагогі. Хтосьці выразае выцінанкі, нехта робіць ёлачкі з падручных матэрыялаў або стварае аб'ёмныя кампазіцыі. Словам творчасць, фантазія і неардынарнасць пануюць ва ўсім і ўсюды. І адразу ж адчуванне свята запаўняе кожнага чалавека і напаўняе радасцю.
А потым спецыяльна створаная камісія наведвае школы – і выносіць прысуд. Зрабіць гэта, як прызнаюцца ўдзельнікі агляду, складана, бо стараюцца ўсе.
У кожнай школе журы прымячае штосьці адметнае. Так, сёлета былі адзначаны арыгінальны падыход у афармленні кабінета гісторыі Рытанскага НПК, аб'ёмныя выцінанкі Падольскага НПК, афармленне фае Варнянскага НПК, выстава навагодніх ёлак, зробленых рукамі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
А пераможцам навагодняга конкурсу стаў калектыў Гудагайскай школы, другое месца журы аддало Гервяцкай школе, а Міхалішкаўская і Альхоўская школы падзялілі трэцяе.
--------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
