Подарок от РОО "Белая Русь" получила приемная мама Л.М.Ивашкевич
Калі ўласныя дзеці павырасталі і разляцеліся з бацькоўскага гнязда, Леакадзія Міхайлаўна вырашыла падарыць радасць жыцця ў сям’і маленькаму хлопчыку Валодзю, які на той час якраз апынуўся ў сацыяльным прытулку ў Варнянах.Было гэта амаль пяць гадоў назад. Менавіта тады Валодзя знайшоў сям’ю і бабулю з дзядулем – менавіта так ён называе сваіх сённяшніх самых блізкіх людзей.
А ў тыдзень маці ў госці да Івашкевічаў завіталі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Наталля Уладзіміраўна Сянюць, каб павіншаваць Леакадзію Міхайлаўну са святам – Днём маці, якое яна апраўдала не адзін раз, стаўшы маці не толькі для ўласных дзяцей, але і для Валодзі, які па збегу абставін застаўся без роднай сям’і. А ў падарунак для Леакадзіі Міхайлаўны і яе прыёмнага сына Валодзі Віктар Збігневіч і Наталля Уладзіміраўна прывезлі веласіпед, без якога ў вёсцы, тым больш такой “доўгай”, як Дайлідкі, – і сумна, і нязручна.
--------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ
