Подарки от островецких спортсменов

Стала добрай традыцыяй, што спартсмены раёна не пакідаюць без увагі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў.


На працягу года маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі маглі бясплатна наведваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Старт”, аддзел па фізкультуры, спорце і турызму заўсёды дапамагаў са спартыўным інвентаром для аздараўлення і правядзення розных спартыўных мерапрыемстваў.
Аказвае дапамогу маладым інвалідам і футбольны клуб “Меліяратар”. Яго капітан, дырэктар прадпрыемства меліярацыйных сістэм В.С. Вянроўскі, не раз выдзяляў матэрыяльныя сродкі на падрыхтоўку да ўдзелу розных мерапрыемстваў і форумаў. А напярэдадні Каляд і Новага года наведвальнікі аддзялення атрымалі салодкія падарункі.
Сярод нас ёсць людзі, абдзеленыя тымі ці іншымі фізічнымі магчымасцямі. Але куды горш, калі яны абдзелены яшчэ і ўвагай. Таму хочацца падзякаваць спартсменам Астравеччыны за іх клопат, разуменне і дапамогу. Іх добрыя справы абавязкова адгукнуцца дабром.


---------------------------------------------------------------
Ірына СТЭХ, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.


Фота з сайта serrati.net.