По результатам испытаний в гимназию зачислено 48 школьников
У гімназію №1 г. Астраўца па выніках іспытаў, якія напачатку чэрвеня прайшлі ва ўсіх гімназіях нашай краіны, залічана 48 школьнікаў.Спачатку школьнікам неабходна было здаць экзамены па беларускай і рускай мовах і матэматыцы – і толькі па іх выніках можна было прэтэндаваць на тое, каб стаць вучнем гэтай навучальнай установы.
У выніку 48 школьнікаў было залічана ў пятыя класы гімназіі. 36 з іх закончылі пачатковую школу ў гімназіі №1 і 12 паступілі сюды з іншых навучальных устаноў раёна.
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
