Пионеры-активисты отдохнули в Рытани
Штогод у сярэдзіне лета адкрываецца лагер піянерскага актыву «Вясёлка» – сёлета ён размясціўся ў Рытані. На працягу 18 дзён тут рэалізоўваўся сацыяльна-педагагагічны праект лідарскай змены «Лета: 4 сезоны».Ідэя і назва змены з'явіліся невыпадкова. Аб'яўленне ў Беларусі 2015 года – Годам моладзі падштурхнула арганізатараў звярнуцца да асноўных накірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Праграма «вясёлкавай» змены ўключала чатыры накірункі: навука, спорт, творчасць, мастацтва. Кожнаму з іх у летніку адпавядаў свой колер: навуцы – белы, спорту – зялёны, творчасці і мастацтву – чырвоны. Падчас кожнага з гэтых сезонаў школьнікі завязвалі гальштукі адпаведнага колеру, а напрыканцы кожнага сезона складаўся рэйтынг індывідуальнай і каманднай работы.
Сезон навукі пачаўся з паездкі ў інфармацыйны цэнтр АЭС – тут дзецям расказалі і прадэманстравалі, як будзе працаваць будучая атамная электрастанцыя. Прадаўжэннем навуковага сезона стала навуковая майстэрня – школьнікі прэзентавалі праекты горада будучага. Сустрэліся нашы выхаванцы і з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуа-цыях, таварыства выратавальнікаў на вадзе. Шмат уражанняў яны атрымалі падчас наведвання Дома паляўнічага і экалагічнай сцежкі ў Астравецкім лясгасе.Падчас сезона творчасці школьнікі дэманстравалі творчыя здольнасці. Сезон пачаўся з праекта «Сэлфі» – фотаздымкі дзяцей атрымаліся цікавымі, незвычайнымі і рознымі. Потым школьнікі працавалі над фільмам, які расказваў пра адпачынак у «Вясёлцы», – іх прэзентацыя прайшла на «ўра». Прадэманстраваць свае таленты школьнікі змаглі на фестывалі, прымеркаваным да дня аграгарадка Рытань.
З насычанай спартыўнай праграмы пачаўся ў «Вясёлцы» сезон спорту. Турніры па шашках і шахматах, футбольныя матчы, спаборніцтвы па валейболе і баскетболе – рабятам усё было цікава. А потым школьнікі выйшлі на вуліцы аграгарадка і правялі акцыю, накіраваную супраць дрэнных звычак «Нам гэта не трэба».У госці ў «Вясёлку» завіталі і супрацоўнікі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – з іх майстар-класаў у летніку пачаўся сезон мастацтваў. Заняткі па дэкаратыўна-прыкладным і выяўленчым мастацтвах, вакальным і харэаграфічным майстэрствах – жадаючых навучыцца рабіць прыгожыя рэчы, спяваць, танцаваць, маляваць было шмат.
Словам, адпачынак у «Вясёлцы» атрымаўся ці-кавым і запамінальным. Радасць, добры настрой і шчаслівыя ўсмешкі дзяцей таму пацвярджэнне.
------------------------------
Вольга СЦЕФАНОВІЧ, старшая выхавальніца «Вясёлкі».

