Пионерские команды Островетчины состязались в черлидинге
Свята прыгажосці, грацыі і здаровага ладу жыцця прайшло ў сярэдняй школе №2 напрыканцы лютага. Тут сустрэліся піянерскія каманды з гімназіі №1, СШ №1 і СШ №2 нашага горада, Альхоўскай, Гудагайскай школ, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і Гервяцкай СШ, якія спаборнічалі ў чэрлідынгу.
Конкурс праходзіў пад эгідай раённага савета ГА БРПА ў рамках рэспубліканскага спартыўна-патрыятычнага марафону “Будзь здаровы!”, прысвечанага Году культуры.Кожная з каманд да конкурсу падрыхтавала касцюмы і каляровыя пампоны, без якіх у чэрлідынгу не абысціся, а таксама танцавальна-спартыўныя кампазіцыі, якія перамяжоўваліся лозунгамі, дэвізамі, “крычалкамі” патрыятычнай тэматыкі.
Па выніках прадстаўленых нумароў першае месца журы адзінагалосна аддало камандзе “Знічка” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – менавіта гэтыя вясёлыя, усмешлівыя дзяўчынкі будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе конкурсу “Піянерскія іскры”. Другое месца падзялілі ўдзельнікі з Альхоўскай школы і гімназіі №1, трэцяе дасталася спартыўным танцорам з Гудагайскай школы і сярэдняй школы №2.--------------------------------------------------
Па інфармацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
