Первоклассники Воронской школы принимали поздравления от первого секретаря районной организации БРСМ

марафон знаний1Падчас урачыстай лінейкі ў Варонскай пачатковай школе прайшла акцыя «Збяром дзяцей у школу», арганізатарам якой стаў раённы камітэт грамадскага аб'яднання БРСМ.

У гэты дзень першы сакратар Астравецкай раённай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксана Паўлаўна Лазарава сустрэлася з першакласнікамі – а іх у Варонскай школе сёлета 13 – і падарыла ім флікеры. Прыемны сюрпрыз зрабіў БРСМ і для першакласніцы Кацярыны Таргонскай: дзяўчынка ў двайное свята – Дзень ведаў і дзень нараджэння – атрымала кнігу «Падарунак першакласніцы».