Первоклассники Воронской школы посетили местную библиотеку
Па даўняй традыцыі і з мэтай папулярызацыі чытання напачатку навучальнага года ў бібліятэках раёна праводзяцца экскурсіі для вучняў мясцовых школ.Напрыканцы верасня прайшла такая і ў Варонскай сельскай бібліятэцы. Экскурсія-падарожжа мела назву “Хто-хто ў гэтым доме жыве” і была праведзена для вучняў-першакласнікаў мясцовай пачатковай школы.
Напачатку бібліятэкар М.С. Вішнеўская пазнаёміла дзетак з паступленнямі новай літаратуры, затым з бібліятэкай, падрабязна спынілася на дзіцячым фондзе. Але найбольш дзеткам спадабаўся Лесавічок, які таксама завітаў на мерапрыемства. Ён задаваў маленькім першачкам розныя загадкі, праводзіў віктарыны. Напрыканцы мерапрыемства гарэзлівы Лесавічок уручыў дзецям цукеркі і закладкі ў кніжкі, а бібліятэкар дала кожнаму юнаму чытачу памятку паводзін у бібліятэцы і нагадала аб беражлівых адносінах да кнігі.---------------------------------------------------------
Галіна Францкевіч, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”
