Первая неделя в школе прошла под знаком спорта и здоровья
Першы працоўны тыдзень новага навучальнага года ва ўсіх школах раёна праходзіў пад знакам спорту і здароўя.Шматлікія конкурсы і акцыі, спартыўныя мерапрыемствы і спаборніцтвы прайшлі падчас яго ў Гудагайскай сярэдняй школе. Але самымі відовішчнымі і незабыўнымі сталі спаборніцтвы, якія праходзілі ў суботу.
Спачатку вучні пачатковых класаў сабраліся на «Вясёлыя старты» – і прадэманстравалі, на што яны здатныя. Спрытнасць, вынослівасць і хуткасць – здавалася, малодшым школьнікам усё пад сілу.
А потым пачалася сустрэча вопыту і неўтаймаванасці: на валейбольнай пляцоўцы сустрэліся педагогі школы і старшакласнікі. А падтрымаць сваіх настаўнікаў і старшакласнікаў сабралася бадай што ўся школа.
Гульня ішла не на жартачкі, аднак юнацкая спрытнасць і неўтаймаванасць узялі верх над вопытнай мудрасцю – з лікам 1:2 перамаглі старшакласнікі.
Тыдзень спорту і здароўя закончыўся на пазітыве – і хочацца спадзявацца, што ўвесь школьны год пройдзе на такім жа ўздыме і будзе такім жа актыўным.
-----------------------------------------------------------
Алена ШЫМКОВІЧ, намеснік дырэктара Гудагайскай СШ.
