Педагоги Островетчины получили подарки к 1 сентября

З узнагародамі з абласной нарады кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы адукацыі вярнуліся педагогі нашага раёна.

Начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Генрыхавіч Сонгін уручыў сертыфікат аб прысуджэнні звання “Брэнд года” Астравецкаму цэнтру творчасці дзяцей і моладзі, які ўзначальвае Наталля Уладзіміраўна Сянюць.
А былы дырэктар Гервяцкай сярэдняй школы Наталля Іванаўна Мацко была ўзнагароджана знакам “Выдатнік адукацыі”. На жаль, прысутнічаць на ўрачыстым сходзе Наталля Іванаўна не змагла. І таму заслужаная ўзнагарода будзе ўручана ёй на Астравеччыне.
Віншуем!


-----------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота з сайта greendaypiter.clan.su.