Педагоги Островетчины побывали на АЭС

Інфармацыйна-адукацыйны праект «День настаўніка на АЭС» рэалізуецца аддзелам адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама сумесна з РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».


Зроблена гэта было для таго, каб пазнаёміць педагогаў раёна з ходам будаўніцтва першай беларускай АЭС.

Больш за 40 педагогаў з Рытанскага НПК, Гервяцкай і Спондаўскай школ ужо паспелі пазнаёміцца з тым, як ідуць работы на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС.

Спачатку настаўнікаў сустракалі ў інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС, дзе экскурсію правёў кіраўнік групы па інфармацыйнай рабоце і сувязях з грамадскасцю РУП «Беларуская атамная станцыя» Э.І. Свірыд. А потым педагогі змаглі наведаць будаўнічую пляцоўку і сваімі вачыма ўбачыць маштабы будаўніцтва.

У планах – прадаўжэнне супрацоўніцтва, а гэта значыць, што і педагогі з іншых школ нашага раёна змогуць наведаць “будоўлю стагоддзя”.


Алена ЯРАШЭВІЧ.