Педагог Кемелишковского филиала Островецкой детской школы искусств отмечена Почётной грамотой

Смирнова Т.А.Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджана настаўніца па класе харэаграфіі Кямелішкаўскага філіяла Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Альбертаўна Смірнова.

Ужо сем гадоў Таццяна Альбертаўна працуе з дзецьмі. Увесь гэты час яе выхаванцы з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў, неаднаразова займалі прызавыя месцы на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Не раз былі адзначаны талент творчага педагога і яе праца з выхаванцамі.
І таму ўзнагароджванне Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё творчых здольнасцей падрастаючага пакалення – яшчэ адна адзнака працы Таццяны Альбертаўны.

---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.