Память о войне живёт

“70 добрых спраў да 70-годдзя Вялікай Перамогі” – пад такім дэвізам увесь навучальны год ладзіліся мерапрыемствы з членамі грамадскіх аб’яднанняў ГА “БРПА”, ГА “БРСМ” установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс “Рытанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.


30 красавіка – асаблівы дзень у нашай школе. У гэты дзень праводзілася агульнашкольная акцыя “Алея ветэранаў”.  На ўездзе ў агаргарадок Рытань на беразе штучнага вадасховішча юнакі і дзяўчаты старэйшых класаў школы разам са старшынёй Астравецкага Савета дэпутатаў Ірынай Эдуардаўнай Тальчук, сумесна з работнікамі СДК аграгарадка Рытань, з бацькамі і з аднавяскоўцамі пасадзілі 70 ялінак у гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі. А пасля ўстанавілі валун – памятны знак у гонар ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Моладзь аграгарадка Рытань спадзяецца, што на гэтым месцы праз некалькі гадоў з’явіцца манумент, і ён стане для мясцовых жыхароў сведчаннем вялікай трагедыі і вялікай славы беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, месцам увекавечання памяці аб ветэранах нашай мясцовасці.

Хочацца верыць, што праз пэўны прамежак часу сюды прыйдуць тыя, хто сёння садзіў гэтыя дрэўцы са сваімі дзецьмі, і будуць ім расказваць пра падзеі мінулай вайны і пра сённяшні дзень.

Моладзь Рытані ўдзячна дырэктару СДК, старасце вёскі Рытань, дэпутату мясцовага Савета Аляксандру Мечыслававічу Юргелянцу, які стаў ініцыятарам акцыі. Словы падзякі хочацца выказаць за пасадачны матэрыял кіраўніку Падольскага лясніцтва Канстанціну Пятровічу Дзісько, кіраўніцтву РУП “Саўгас “Падольскі” Уладзіміру Альфонсавічу Пляўгу і старшыні сельскага выканаўчага камітэта Рыгору Часлававічу Цэйку.


---------------------------------

В. ЮРГЕЛЯНЕЦ, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.