Откажись от алкоголя!
Як правільна і – што галоўнае! – своечасова адмовіцца ад алкаголю? Гэтае пытанне заўсёды было актуальным – і застаецца такім і сёння.Па статыстыцы, у Беларусі спажываецца 11 літраў алкагольных напояў на душу насельніцтва ў год. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, калі гэты паказчык складае звыш пяці літраў – грамадства не абміне дэградацыя. Усё гэта прымушае задумацца аб уздзеянні алкаголю на маладых людзей – таму менавіта падлеткі і сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, якое прайшло на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Да размовы аб шкодзе і наступствах алкаголю падлеткаў запрасілі намеснік дырэктара цэнтра творчасці Рыта Дрэма і ўчастковы інспектар ІСН, лейтэнант міліцыі Іван Васільчык.Аб праблемах п’янства расказала рабятам Рыта Дрэма. А Іван Васільчык паведаміў аб наступствах выкарыстання спіртных напояў непаўналетнімі рабятамі ў Астраўцы.
Сучасная медыцына сцвярджае, што алкагалізм – гэта хвароба, якая ўздзейнічае на ўнутраныя органы, таму пасля прагляду відэафільма “Уся праўда пра алкаголь” рабяты абмеркавалі і гэтую праблему.
Напрыканцы мерапрыемства падлеткі выказалі свае адносіны да алкаголю – і ўсе пагадзіліся з тым, што гэта шкодна для здароўя.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
