Отдыхая и играя, изучали Гродненскую область
У Гудагайскай школе ў першым летнім месяцы школьнікаў малодшых класаў запрасілі адпачыць у «Лясной казцы».
– Сёлета для школьнага летніка мы абралі крыху незвычайную мадэль – прапанавалі дзецям «Летняе падарожжа па Гродзенскай вобласці», – расказвае начальнік школьнага летніка Гудагайскай школы Марына Эдвардаўна Барысевіч. – Штодзень работа летніка пычыналася з інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай аднаму з раёнаў Гродзенскай вобласці – і мы адпраўляліся ў завочнае падарожжа.
Але дзеці са сваімі выхавальніцамі змаглі адправіцца і ў сапраўднае падарожжа: пабывалі ў краязнаўчым музеі ў Ашмянах, наведалі конна-спартыўны цэнтр «Гіпіка», аграгарадок Гервяты.Да канца змены ўся карта Гродзенскай вобласці была пазначана спецыяльнымі знакамі – за першы летні месяц школьнікі шмат даведаліся пра гісторыю Гродзеншчыны, пазнаёміліся з яе выдатнымі мясцінамі і знакамітымі людзьмі.
--------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
