Отдел образования, спорта и туризма Островецкого райисполкома получил два новых автобуса

Два новыя аўтобусы атрымаў аддзел адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама да новага навучальнага года.

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, напярэдадні першага верасня з абласнога бюджэту школьнікам быў выдзелены аўтобус ПАЗ 32-053. Сёння ён перададзены для падвозу дзяцей адной з самых вялікіх школ раёна – Варнянскага НПК.
Яшчэ адзін новы аўтобус, які атрымаў аддзел адукацыі, было вырашана пакінуць у горадзе. МАЗ 241, спонсарам для набыцця якога выступіў «Банк развіцця», перададзены на баланс сярэдняй школы №1. Зроблена гэта было ў сувязі з закрыццём Дайлідскай базавай школы, дзеці з якой цяпер вучацца ў СШ №1, і з перспектывай адкрыцця ў наступным годзе новай школы, якая ўзводзіцца ў першым мікрараёне.
Усяго ж сёння 21 школьны аўтобус падвозіць 835 дзяцей ў розныя ўстановы адукацыі нашага раёна.

Алена ЯРАШЭВІЧ.