Островецкую детскую школу искусств возглавила Светлана Краснова
У Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў новы кіраўнік– яе ўзначаліла Святлана Станіславаўна Краснова.Святлана Станіславаўна нарадзілася ў Астраўцы. З 1989 па 1998 год вучылася ў сярэдняй школе №2 нашага горада. За гэты перыяд закончыла і Астравецкую дзіцячую музычную школу па харавым класе.
З адзнакай закончыла музычна-тэарэтычнае аддзяленне Лідскага дзяржаўнага музычнага вучылішча і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка.
Прафесійную дзейнасць Святлана Станіславаўна пачала ў 2007 годзе ў якасці выкладчыка Астравецкай дзіцячай музычнай школы, якая ў 2012 годзе стала дзіцячай школай мастацтваў.
Замужам, выхоўвае траіх дзяцей.
Пажадаем поспехаў маладому кіраўніку ў прафесійнай дзейнасці!
