Островецкую больницу накануне Дня медицинских работников посетил министр здравоохранения
Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу наведаў міністр аховы здароўя Васіль Жарко і начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак.Як расказаў намеснік галоўнага ўрача Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы, міністр наведаў тэрапію, аддзяленні рэабілітацыі і эндаскапіі бальніцы. Цікавасць Васіля Жарко выклікала будаўніцтва ў Астраўцы новага корпуса раённай бальніцы.
Падчас наведвання аддзяленняў міністр аховы здароўя сустрэўся з медыцынскім персаналам і пацыентамі бальніцы, павіншаваў з надыходзячым святам і, канешне, пажадаў здароўя.
Алена ЯРАШЭВІЧ.
