Островецким ветеранам Великой Отечественной войны и узникам концлагерей вручили памятные медали

Аддаць даніну памяці тым, хто стаяў на абароне нашай краіны, – святы абавязак сённяшніх грамадзян, якія жывуць пад мірным небам у незалежнай краіне.

На мінулым тыдні ваенны камісар Астравецкага раёна Р.А. Курлоў, начальнік раённага вузла паштовай сувязі Т.С. Ігнатовіч, начальнік аддзялення паштовай сувязі В.І Алёкса і спецыяліст па сацыяльнай рабоце тэрытарыяльнага цэнтра А.Г. Свірская накіраваліся да ветэранаў і вязняў фашысцкіх лагераў, каб выказаць ім словы падзякі за свабоду і незалежнасць.


У госці да ветэранаў і вязняў прадстаўнікі раённых структур прыехалі не з пустымі рукамі. Памятныя медалі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» уручыў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням канцэнтрацыйных лагераў ваенны камісар Астравецкага раёна Раман Аляксандравіч Курлоў. У дадатак да ўзнагарод 28 жыхароў раёна атрымалі аднаразовую матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


-----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.