Островецкие школьники проголосовали за мир
У Астраўцы прайшоў конкурс дзіцячых плакатаў “Мір ва ўсім свеце”, арганізатарамі якога выступілі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.Творчыя работы – малюнкі і плакаты, выкананыя рукамі школьнікаў рознага ўзросту, аб’яднала тэма міру і спакойнага шчаслівага дзяцінства.
– Спадабалася не толькі тое, што дзеці любяць і ўмеюць маляваць, але і тое, што іх малюнкі напоўнены аптымізмам і жыццярадаснасцю. А раз дзеці такім бачаць і малююць мір, значыць, такім яны будуць будаваць яго ў будучыні, – выказалі свае думкі члены журы.
Першае месца журы, у склад якога ўвайшлі актывісты “Белай Русі”, падзяліла паміж Кацярынай Бранцэвіч з Міхалішкаўскай школы, Вікторыяй Пятроўскай з Дайлідскай СШ і Веранікай Баршчэўскай з Гудагайскай школы. Другое месца занялі Аляксандра Меляняка з СШ №1, Анжаліка і Карына Кармазы з Рымдзюнскай школы і Аляксей Жук з Альхоўскай школы. Трэцяе месца было прысуджана Вікторыі Грахоўскай з Гервяцкай школы і Таццяне Уласень з Трокеніцкай базавай школы.
Работы дыпламантаў конкурсу цяпер дэманструюцца на выставе дзіцячай творчасці цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.