Островецкие школьники приняли участие в Международных экологических уроках по охране воды
На працягу тыдня ва ўсім свеце праходзілі Міжнародныя экалагічныя ўрокі “Захавальнікі вады”, якія рэалізоўваліся па ініцыятыве кампаніі “PepsiCo” пры падтрымцы Зялёнага руху ЭКА. Далучыцца да мерапрыемстваў змаглі і школьнікі Астравеччыны.– Унікальнасць гэтага мерапрыемства ў тым, што ўсе метадычныя матэрыялы (метадычны гід, прэзентацыя, метадычны відэаролік) перакладзены на беларускую, азербайджанскую, таджыкскую, туркменскую, казахскую, кіргізскую, узбекскую мовы, – расказвае намеснік дырэктара Гудагайскай школы Жанна Бернюкевіч. – А гэта значыць, што шмат вучняў 5-11 класаў з розных краін змаглі далучыцца да ўдзелу ў маштабнай акцыі па захаванню водных багаццяў планеты. А ўсе школы-ўдзельнікі – да іх далучыліся і мы – адзначаны на ўсерасійскай анлайн-карце праекта.
Актыўнымі ўдзельнікамі незвычайных экалагічных ўрокаў сталі вучні і педагогі Гудагайскай сярэдняй школы і атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу і падзячныя пісьмы.
-------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
