Островецкие школьники отлично знают банковскую систему
У другі раз на Астравеччыне прайшоў раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.На гэты раз прадэманстраваць свае веды ў банкаўскай сістэме вырашылі звыш 30 школьнікаў з розных навучальных устаноў раёна.
29 пытанняў на веданне банкаўскай тэрміналогіі і задач на логіку неабходна было выканаць школьнікам. І вучні справіліся – усе выканалі большую палову заданняў правільна, што сведчыць аб тым, што ў фінансавых пытаннях нашы дзеці разбіраюцца.
А лепшымі з лепшых, хто цяпер прадставіць наш раён на абласной алімпіядзе, сталі гімназісты Вікторыя Сідаровіч і Андрэй Малочка, а таксама Лізавета Клімчэня з СШ №1, якія занялі адпаведна І, ІІ і ІІІ месцы. Пераможцы турніру былі ўзнагароджаны падарункамі ад Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і ад астравецкага філіяла “ААБ Беларусбанк”.
