Островецкие школьники дали клятву служения Родине и теперь будут носить почётное звание кадетов

У апошні дзень красавіка ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшла ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты.

Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі вучні кадэцкага 8 “Б” класа сярэдняй школы №1 Астраўца, якія ўжо амаль год вучацца не толькі па адукацыйнай праграме школы, але і старанна засвойваюць навыкі бяспекі жыццядзейнасці на базе Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
19 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія займаюцца пад камандаваннем начальніка часці па ахове АЭС Канстанціна Віктаравіча Лазоўскага, далі клятву служэння Радзіме і цяпер будуць насіць пачэснае званне “кадэт”.
На ўрачыстасць прыйшлі не толькі кадэты і іх бацькі, але і старшакласнікі СШ №1 і гімназіі №1. Павіншаваць рабят і іх бацькоў завіталі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, старшыня раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яд- нанне ветэранаў” Расціслаў Арсенцьевіч Герт, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Наталля Уладзіміраўна Сянюць, начальнік аддзела прафесійнай падрыхтоўкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Павел Іванавіч Краўчук, начальнік аддзела адукацыі Віктар Віктаравіч Млечка, дырэктар Гудагайскай школы Ганна Мечыславаўна Капцюг і вучні ваенна-патрыятычнага класа гэтай школы.
Гучаць фанфары аркестра, і ўрачыстым маршам у залу заход¬зяць астравецкія кадэты – тыя са¬мыя, якія ў пачатку навучальнага года вырашылі змяніць звыклы школьны лад жыцця на больш напружаны, прысвечаны служэнню Радзіме.
Усё ўрачыста і прыгожа: кадэцкая форма, адладжаныя крокі школьнікаў і пастаўлены голас камандзіра кадэцкага класа Наталлі Усакоўскай – і ўсё ж хваляванне не пакідае. Настае ўрачысты момант – кадэты прамаўляюць прысягу і падпісваюцца пад кожным яе словам.
– Часта пад уздзеяннем панікі чалавек дзейнічае неабдумана. А ў наш час вельмі важна быць гатовым да любых надзвычайных сітуацый. Я спадзяюся, што навучанне ў гэтым класе дазволіць рабятам набыць такія навыкі і, калі спатрэбіцца, прымяніць іх на практыцы, – віншуючы рабят, сказаў начальнік аддзела прафесійнай падрыхтоўкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Павел Іванавіч Краўчук.
На ўрачыстасць Павел Іванавіч прыехаў з падарункам ад абласнога ўпраўлення. Кадэты атрымалі шматфункцыянальнае ўстройства – прынтар, сканер і ксеракс.
Урачыстасць цырымоніі надавала суправаджэнне эстрадна-духавога аркестра Гродзенскага аблас¬нога ўпраўлення пад кіраўніцтвам падпалкоўніка ўнутранай службы Вячаслава Матука.
Новаяўленых кадэтаў павіншавалі дырэктар школы Марына Мар’янаўна Кутовіч, ганаровыя госці, бацькі, кадэты Гудагайскай школы.
– Для мяне насіць пачэснае званне “кадэт” – вялікі гонар і адказнасць. Да гэтай падзеі мы рыхтаваліся амаль год – не толькі адпрацоўвалі страявую хадзьбу, выкананне загадаў, але і рыхтаваліся маральна, – расказвае Саша Галавешкіна. – Сёння побач з намі – нашы бацькі і аднакласнікі, і для іх гэта таксама вялікае свята. А мы, у сваю чаргу, абяцаем насіць новае пачэснае званне з гонарам.
Урачыстае мерапрыемства закончылася вялікім канцэртам, арганізатарамі якога выступіў эстрадна-духавы аркестр Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У Астраўцы гэты калектыў бываў ужо не раз, але з такой адказнай місіяй прыехаў упершыню. І таму артысты аркестра таксама зрабілі ўсё, каб свята атрымалася запамінальным і прыгожым.


--------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.