Островецкие школьницы вошли в число победителей Международной олимпиады по экономике

Міжнародныя ўзнагароды заваявалі дзевяцікласніца СШ №1 Вікторыя Фёдарава і шасцікласніца Рытанскай СШ Наталля Кулікян.

У кастрычніку мінулага года Навукова-адукацыйны цэнтр эканомікі і інфармацыйных тэхналогій Інстытута сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый Расійскай акадэміі навук аб’явіў аб правядзенні штогадовай адкрытай алімпіяды па эканоміцы. Паўдзельнічаць у ёй маглі школьнікі з краін, якія ўваходзяць у склад Садружнасці незалежных дзяржаў. Алімпіяда праходзіла ў два туры з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій.
Падчас першага этапу канкурсанты ўдзельнічалі ў тэсціраванні, час якога не быў абмежаваны, – можна было прадумаць адказы на пытанні і толькі затым адправіць іх.
Па выніках першага туру былі адабраны ўдзельнікі другога, у якім школьнікі давалі адказы на пытанні ў ан-лайн рэжыме.
Міжнародная алімпіяда па эканоміцы закончылася ў лютым, але вынікі яе сталі вядомы нашмат пазней. І, да ўсеагульнай радасці, у лік пераможцаў трапілі дзве школьніцы з нашага раёна: дзевяцікласніца СШ №1 горада Астраўца Вікторыя Фёдарава і шасцікласніца Рытанскай сярэдняй школы Наталля Кулікян былі ўзнагароджаны Дыпломамі ІІ ступені і атрымалі сувеніры ад арганізатараў алімпіяды.


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ
.