Островецкие пионеры приняли участие в конкурсе "Я пионер своей страны"
Раённы этап трэцяга рэспубліканскага збору «Я піянер сваёй краіны» прайшоў у нашым раёне. Яго ўдзельнікамі сталі 36 творчых, ініцыятыўных і актыўных піянераў з розных школ нашага раёна.Сёлета конкурс прысвячаўся дню піянерскага сяброўства, 90-годдзю дзіцячай газеты «Піянерская праўда» і 25-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, і яго намінацыі былі цесна ўвязаны з тэмай піянерыі.
Вершы, газеты, фотаальбомы, відэаролікі, малюнкі і віртуальныя туры – школьнікі пастараліся, і журы давялося папрацаваць. У выніку пераможцамі ў намінацыі «Піянерыя, піянерыя свята ўсіх беларускіх дзяцей», у якой школьнікі прадстаўлялі вершы, сталі Уладзіслаў Лапуня з Міхалішкаўскай школы і Дар'я Нядвецкая з Варнянскага НПК. Лепшую газету выпусціла Эвеліна Даніла з Рытанскага НПК, у намінацыі «Піянерскі аб'ектыў» пераможцай стала выхаванка цэнтра творчасці Аліна Алёхна, лепшы ролік пра піянераў новай эры зрабіла гімназістка Соф'я Кляменцьева. У намінацыі «Піянерскі вернісаж» школьнікі прадстаўлялі малюнкі – лепшымі былі прызнаны работы гімназістак Веранікі Арлоўскай і Марыі Зімніцкай, а таксама Руслана Русакевіча, Лізаветы Дрэма і Аляксандра Клепчукова, якія прадстаўлялі Астравецкі цэнтр творчасці. Перамогу ў намінацыі «Піянерскі фармат» святкаваў атрад «Сябры» Міхалішкаўскай сярэдняй школы.---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
