Островецкие пионеры приняли активное участие в акции, посвященной 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
З даўніх часоў піянеры і акцябраты былі ініцыятарамі многіх цікавых спраў і акцый. Штогод абласны і раённы саветы грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» праводзяць працоўную акцыю па збору другаснай сыравіны «Наша піянерская праца – табе, Айчына!». У мінулым годзе акцыя была прысвечана 70-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе вынікам павінен стаць рэканструяваны помнік Марату Казею і добраўпарадкаванне прылягаючай да яго тэрыторыі.Акцябраты і піянеры з Астравеччыны з энтузіязмам узяліся за збор макулатуры, металалому і пластыку – і ў выніку сабралі немалыя сродкі, якія былі пералічаны на рэканструкцыю помніка.
Пераможцамі першага этапу акцыі сталі акцябраты і піянеры Гудагайскай школы, на другім месцы – вучні Альхоўскай школы і Спондаўскага НПК, на трэцім – Варнянскі, Падольскі, Рытанскі НПК і Гервяцкая школа.
Піянеры таксама сталі актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Ражаство», якая ўключала ў сябе выраб «Чырвонай рукавічкі» з сімволікай Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, збор навагодніх падарункаў для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і ўдзел у дабрачынным піянерскім кірмашы «Мы разам».
Ужо некалькі гадоў сімвалам акцыі з'яўляецца «Чырвоная рукавічка», якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі аддаць часцінку цеплыні тым, хто мае ў гэтым патрэбу, і акружыць іх клопатам і ўвагай.
На думку членаў журы, лепшыя рукавічкі з віншаваннямі зрабілі члены піянерскіх дружын «Дружба» з Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання, «Мара» з Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання, Ф.І. Паташкевіча з гімназіі №1 і Ю.А. Гагарына з Кямелішкаўскага НПК.
Падключыліся піянеры і да збору навагодніх падарункаў. Самымі актыўнымі сталі піянерскія дружыны імя Н.П. Чэпіка Рытанскага НПК, І.В. Буцько Падольскага НПК і Іосіфа Гашкевіча Мальскага НПК.
А колькі рукатворных вырабаў прывезлі школьнікі на дабрачынны кірмаш «Мы разам»! Рабяты з піянерскіх дружын Кямелішкаўскага, Падольскага, Рытанскага, Варнянскага, Мальскага і Варонскага НПК, Рымдзюнскіх школ з літоўскай і беларускай мовамі навучання і Гервяцкай школы прадэманстравалі ўменні рабіць прыгожыя вырабы і выпякаць смачныя торты і пірагі.
Як паказвае жыццё, побач з намі заўсёды ёсць тыя, каму патрэбна наша дапамога. Варта толькі ўбачыць такіх людзей – і ад усяго сэрца захацець ім дапамагчы. І, магчыма, тады свет стане крыху лепшым.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
