Островецкие педагоги посетили международную выставку "Мир детства"

Дэлегацыя педагогаў з нашага раёна наведала 10 міжнародную спецыялізаваную выставу “Свет дзяцінства”, якая днямі праходзіла ў Мінску.

Дырэктары і намеснікі дырэктараў навучальных устаноў нашага раёна накіраваліся ў сталіцу нашай краіны, каб пазнаёміцца з асартыментам сучасных тавараў для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы школы. Асабліва цікавай выстава была для кіраўнікоў дашкольных устаноў, бо тут у большасці сваёй былі прадстаўлены праграмныя сродкі і гульнёвае абсталявання для дашкольнікаў.
Зацікавіла педагогаў і выстава кніг – менавіта тут яны і пакінулі ўсе ўзятыя з сабою грошы.