Островецкие педагоги обменялись опытом

Фестываль перадавога педагагічнага вопыту, на які збіраюцца настаўнікі, праходзіць у раённым аддзеле адукацыі штогод. Сёлета яго фармат вырашана было змяніць.

Яшчэ да фіналу педагогі школ і выхавальнікі дашкольных устаноў даслалі ў аргкамітэт распрацоўкі свайго педагагічнага вопыту. Пасля разгляду іх кампетэнтным журы лепшыя былі запрошаны на падвядзенне вынікаў.
У фінал выйшлі 22 педагогі, якім на гэтым этапе неабходна было правесці майстар-класы для сваіх калег.
Мерапрыемства пачалося з урачыстага адкрыцця і канцэрта, пасля якіх удзельнікі фестывалю разышліся па кабінетах, каб даць майстар-класы для педагогаў з розных школ раёна.
– Такая форма работы мае шмат плюсаў, – упэўнена загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета
Валянціна Аляксандраўна Трэйгіс. – Педагогі не толькі слухаюць, але і вучацца прымяняць прадстаўленыя тэхналогіі, каб затым выкарыстоўваць іх у сваёй практыцы.
Інтэрактыўная дошка на ўроках англійскай мовы, інтэрактыўнае навучанне на ўроках гісторыі, навучанне элементам дызайну дашкольнікаў, развіццё творчых здольнасцей і адоранасці вучняў – словам, педагогам было цікава і навучыць, і павучыцца.
Усе фіналісты конкурсу – Н.Р. Свіла, Н.Н. Ляшчэўская, Н.Т. Мажэйка, Н.К. Шукяловіч (гімназія №1), В.В. Кулеш (Рымдзюнская школа з літоўскай мовай навучання), Н.І. Хвясечка (Варнянскі НПК), Г.І. Раманоўская (Гервяцкая СШ), Г.Г. Семеж (Рытанскі НПК), В.В. Смірноў (Кямелішкаўскі НПК), Л.В. Бабіч, Л.К. Супрановіч (Падольскі НПК), В.М. Штура, С.В. Варановіч, Т.В. Шыш (Мальскі НПК), М.Г. Вайнілка (Альхоўская СШ), А.М. Кармаза (Рымдзюнская СШ з беларускай мовай навучання), Л.І. Шаўчэнка, Л.Ч. Юшкевіч (СШ №1), С.І. Мацкевіч (Міхалішкаўская СШ), А.С. Дзянісава (Альхоўскі дзіцячы сад), Ж.Р. Кузняцова (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1), І.С. Алексеявец (Гервяцкі дзіцячы сад) – былі ўзнагароджаны Дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму. А распрацаваныя імі педагагічныя вопыты ў тым ці іншым накірунку занесены ў раённы банк дадзеных і рэкамендаваны да друку ў спецыялізаваных педагагічных выданнях.


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.