Островецкие лауреаты форума "Зеленая планета"
Пяць творчых работ астравецкіх школьнікаў былі годна ацэнены на дзясятым Міжнародным дзіцячым экалагічным форуме “Зялёная планета 2012”, які быў прысвечаны 40-годдзю святкавання Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя.
Колькасць удзельнікаў конкурснай праграмы гэтага форуму кожны год павялічваецца. Каля 500 тысяч школьнікаў з 15 краін свету прадаставілі сёлета тут свае работы ў дзевяці намінацыях.
І ў гэтым моры творчасці, прыгажосці і фантазіі не засталіся непрыкмечанымі работы астравецкіх удзельнікаў. Так, лаўрэатам міжнароднага конкурсу сацыяльна-значных даследчых работ “Прырода – бясцэнны дар, адзін на ўсіх” стаў калектыў юных даследчыкаў Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (кіраўнік Н.У. Сянюць). Лаўрэатамі міжнароднага конкурсу малюнкаў “Зялёная планета вачамі дзяцей” – Анжаліка Вакулік, Дзіяна Шчолка (кіраўнік Т.І. Варановіч) і Дзіяна Гейба (кіраўнік А.М. Букель). А ў конкурсе вырабаў з прыроднага матэрыялу “Разнастайнасць векавых традыцый” лаўрэатам стала Маргарыта Грабоўская (кіраўнік Н.В. Рынковіч).
-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
Фота з сайта dating.ru.msn.com