Островецкая школьница заняла первое место на республиканской олимпиаде по русскому языку

Сёлета наш раён на рэспубліканскай алімпіядзе па агульнаадукацыйных прадметах прадстаўлялі гімназістка Ангеліна Пятровіч і вучаніца СШ №1 Маргарыта Шаўчэнка.

Пасля ўпэўненай перамогі на абласной алімпіядзе і праходжання збораў дзяўчатам выпаў шанс прадэманстраваць свае веды ў рэспубліцы.
На алімпіяду па рускай мове, якая сёлета праходзіла ў Брэсце, адправілася Маргарыта Шаўчэнка. Упэўненая ў сабе і сваіх ведах, Маргарыта змагла ў гэтым пераканаць і членаў рэспубліканскага журы і прынесла раёну перамогу. Акрамя таго што дзяўчына заваявала абсалютнае першае месца і атрымала Дыплом І ступені, Маргарыта была ўзнагароджана спецыяльным прызам Расійскага Супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь за лепшы водгук.
Гімназістка Ангеліна Пятровіч удзельнічала ў рэспубліканскай алімпіядзе па хіміі, якая праходзіла ў Гомелі. На жаль, дзяўчыне не хапіла ўсяго некалькіх балаў да Дыплома ІІІ ступені – з рэспубліканскай алімпіяды па хіміі Ангеліна прывезла Грамату.


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ
.