Островецкая библиотека проводит акцию "Читающий город"

З бібліятэкі, якая ідзе да людзей, пачалася акцыя бібліятэкараў Астравецкай раённай бібліятэкі “Чытаючы горад”. З мэтай папулярызацыі чытання і кнігі супрацоўнікі аддзела інфармацыі і абслугоўвання раённай бібліятэкі сустрэліся з прадстаўнікамі калектыву ”Астравецкая сельгастэхніка”.


Увазе прысутных прапанавалі бібліяграфічны агляд кніжных навінак, інфармацыю пра перыядычныя выданні. Аматары чытання з задавальненнем выбіралі іх на свой густ.

Сёння кожны, хто звярнуўся, знойдзе ў бібліятэцы тую інфармацыю, у якой ён мае патрэбу. Гэта стала рэальным пры наяўнасці ёмістых інфармацыйных рэсурсаў: не толькі кніг, газет, часопісаў (колькасць назваў прапанаванай перыёдыкі чытачам перавышае за 80), – але і каталога аўдыё- і відэадакументаў, мультымедыйных энцыклапедый. Кніжны фонд і электронная база пастаянна папаўняюцца і абнаўляюцца: сума сродкаў, што выдзяляюцца на гэтыя мэты, з году ў год становіцца большай.

Сучасная бібліятэка – тэрыторыя ўкаранення высокіх тэхналогій, дзе створана лакальная сетка, базы дадзеных сервера, даступныя на любым камп’ютары, ёсць электронная пошта і высакахуткасны інтэрнэт.


-----------------------------------------------------

Вольга ПІНЧУК, намеснік дырэктара ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”.