Островец присоединился к областной акции "Читаем вместе про войну"
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Карскага аб’явіла сёлета абласную акцыю па папулярызацыі кніг “Чытаем разам”, адным з патрабаванняў якой быў удзел прадстаўнікоў мясцовых улад, устаноў, арганізацый і вядомых людзей рэгіёну. Чарговае мерапрыемства акцыі было прымеркавана да святкавання Дня Перамогі. На гэты раз чыталі творы ваеннай тэматыкі.Да гэтай акцыі далучылася і Астравецкая раённая бібліятэка. На мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі: заслужанага работніка культуры Беларусі, дэпутата раённага Савета дэпутатаў Блашкевіч Дануту Міхайлаўну, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сунэлік Наталлю Станіславаўну, загадчыцу дзіцячай бібліятэкі Гірдзей Таццяну Іванаўну, спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Трусевіч Людмілу Віктараўну, а таксама вучняў СШ № 2 і СШ№1.
Госці праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю “Тэма вайны на старонках літаратуры”, пазнаёміліся з ваеннымі творамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Старонкі мужнасці і гераізму” і зачыталі ўрыўкі з кніг і вершы беларускіх аўтараў, прысвечаныя вайне. Кранальна і душэўна з вучнаў дарослых гасцей гучалі ўрыўкі з кніг “Жураўліны крык” В. Быкава і “У вайны не жаночае аблічча” С. Алексіевіч, вершы “Дзеці вайны” П. Панчанкі і “Дзень Перамогі” М. Дуксы. Затым вядучыя перадалі эстафету школьнікам і бібліятэкарам, а свае ўласныя вершы прачытала жыхарка Астраўца Зубенка Н.П., якая перажыла вайну.Запрашаем жыхароў Астравеччыны далучыцца да акцыі “Чытаем разам”.
Ганна Керэль, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”
