Островец принимал молодёжный фестиваль хип-хоп музыки
Маладзёжны фестываль хіп-хоп музыкі прайшоў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.Музычнае мерапрыемства, аргані-затарам якога выступіў вядомы на Астравеччыне актывіст – Арцём Кавэцкі, прайшло пры падтрымцы кіраўніцтва раённага цэнтра творчасці. Задумвалася яно ў першую чаргу не як конкурс на выяўленне мацнейшага выканальніка хіп-хоп музыкі, а як дэманстрацыя выканальніцкага майстэрства і абмен вопытам. На справе так і атрымалася.
У маладзёжным фестывалі прынялі ўдзел 16 выканаўцаў з Полацка, Магілёва, Мінска, Смаргоні, Ашмян і іншых гарадоў Беларусі. Зразумела, што ўдзельнічала ў хіп-хоп фестывалі і астравецкая моладзь, якая цікавіцца гэтым маладзёжным накірункам.
Адзін з такіх маладых людзей – Дзмітрый Сінкевіч, які музыкай захапляецца з дзяцінства. Юнак нават закончыў музычную школу па класе баяна. Хаця, як сам прызнаецца, гэта не мае абсалютна ніякага дачынення да хіп-хопа.
– На вечарыну хіп-хопа я трапіў дзякуючы яго арганізатару, Арцёму Кавэцкаму. Знаёмы з ім па папярэдніх фестывалях, якія, менавіта дзякуючы аргані-затарскім здольнасцям Арцёма, неаднойчы праходзілі ў Астраўцы. І я вельмі рады, што і на гэты раз наша мерапрыемства атрымалася пазітыўным і падарыла ўсім масу добрых эмоцый і новых знаёмстваў.
У суботу, акрамя ўдзельнікаў фестывалю, у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сабралася вялікая колькасць моладзі з розных куточкаў Астравеччыны, каб разам весела і цікава правесці час. Сумаваць не даводзілася: арыгінальныя аўтарскія кампазіцыі ў жанры хіп-хоп, біт-бокс, танцы і конкурсы – усё спрыяла добраму настрою і весялосці.
-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Ганны ЗАХАРЫЧ.
