Островчанки принимали поздравления

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын, напярэдадні 8 Сакавіка прайшло ў кінаканцэртнай зале “Астравец”.


Павіншаваць жанчын са святам вясны і прыгажосці прыйшоў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага выканаўчага камітэта Адам Дзмітрыевіч Кавалька.

– Астравеччына славіцца разумнымі, таленавітымі, прыгожымі жанчынамі. І ў гэты дзень хочацца ўсім ім выказаць словы ўдзячнасці. У год 70-годдзя Вялікай Перамогі ў першую чаргу дзякую жанчынам-салдатам і ўдарніцам працы – тым, хто змагаўся ў баях і хто потым аднаўляў разбураныя гарады і вёскі, – з гэтых слоў пачаў сваё выступленне Адам Дзмітрыевіч.

Старшыня райвыканкама выказаў словы ўдзячнасці жанчынам-кіраўнікам, жанчынам, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, сістэме адукацыі, медыцыне, на Беларускай АЭС, работніцам культуры, устаноў сацыяльнай абароны, раённых вузлоў паштовай і электрычнай сувязей, прамысловасці і будаўніцтва, гандлю і сферы паслуг, жыллёвакамунальнай і лясной гаспадарак, моладзі – і ўвогуле ўсім жанчынам Астравецкага раёна.

Цёплыя словы ў адрас жанчын Астравеччыны выказаў карэспандэнт раённай газеты “Астравецкая праўда” Аляксандр Марозаў, які прачытаў свой верш, Аляксандр Альховік выканаў на саксафоне цудоўную мелодыю, а Таццяна Хрол падарыла астравецкім мадоннам песню.

Сёлета павіншаваць усіх жанчын са святам 8 Сакавіка з канцэртнай праграмай прыехалі артысты Гродзенскай абласной філармоніі – святочны канцэрт нікога не пакінуў раўнадушным: у зале панавала цёплая, радасная атмасфера.


--------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.

Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.